Каляды пад Мінскам


Маршрут: Музей народной архитектуры и быта

Виаполь
№ 83320
Выезд:
Минск
Длительность:
1 дней
Ночные переезды:
0
Оператор:
Виаполь
Даты:
вс, 27.12.2020 - вс, 27.12.2020
Цена:
65 р.
Туруслуга:
0 р.
Оставить заявку
Скачать

Программа тура

День 1
Пачатак экскурсіі: 10.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі). Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск". Спачатку едзем у Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, на­род­ную шко­лу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі! А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні Гарадзішча. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі, шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў… Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась Усціновіч. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лу­ка, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча… Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "Стары Менск" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага абеда Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з унікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск ~17.00.

Дополнительная информация

Включено в
стоимость тура
  • Праезд аўтобусам турк­лас­са
  • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
  • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
  • Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
  • Майстар-клас па старадаўніх танцах
  • Экскурсія па валах Гарадзішча
  • Экскурсія ў му­зей "Стары Менск"
  • Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
  • Фотазона: даспехі
  • Абед на сядзібе
Оплачивается
отдельно
  • нет
Примечание
Зніжка для дзіцяці да 17 гадоў - 10 рублёў. Фото: Сергей Мельник.

Где купить?

Виаполь


Оставить заявку Оператор свяжется с вами в рабочее время.
Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
тел.
  • Пн. - Пт. 09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс. Выходной