Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Радзівілаў"


Маршрут: Ишколдь - Полонечка - Вольно - Стайки Барановичский р-н - Столовичи - Несвиж - Новый Свержень

Виаполь
№ 86265
Выезд:
Минск
Длительность:
1 дней
Ночные переезды:
0
Оператор:
Виаполь
Даты:
вс, 06.06.2021 - вс, 06.06.2021
Цена:
80 р.
Туруслуга:
0 р.
Оставить заявку
Скачать

Программа тура

День 1
Пачатак экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі). Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам — вя­до­мым бло­ге­рам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзі­ві­лаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Тэматыка блогу Гле­ба Лабадзенка — Бе­ла­русь, беларуская мова, куль­ту­ра, мастацтва, гісторыя, архі­тэктура, літаратура, сацыяльная сфэра. Падчас вандроўкi па тых мясцiнах, назва якiх сёння ўжо ні аб чым не гаворыць простым гарадскiм жыхарам, можна будзе ўбачыць самыя дзiвосныя, непаўторныя i самыя-самыя помнiкi гiсторыi i куль­ту­ры Беларусi, якiя ў сваю чаргу неразрыўна звязаныя з гiсторыяй ро­ду Радзівілаў, не адно пакаленне якога ўпiсала залатымi лiтарамi свае iмёны ў айчынную гiсторыю... Сёння вёска Ішкальдзь, землi якой некалi належалi Радзiвiлам, на­лiчвае крыху болей за 300 жыхароў, але менавiта тут сёння стаiць самы стары ў Беларусi (з неперабудаваных) касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1472 г.), малюнак якога ў 1876 г. зрабiў Напалеон Ор­да. Тое што вёска Паланечка, належала Радзівілам, якія пабудавалі тут палац ў канцы XVIII — пачатку XIX стст., вядома многім. Але не кожны ведае, што менавіта ў гэтай вёсцы і сёння стаіць той самы касцёл Св. Георгія, у якім, магчыма, хрысцілі Ігната Дамейку, а таксама самы стары ў Беларусі млын 1819 г. Царква ў Вольна бы­ла пабудавана ў 1768 г. як касцёл базыльян ў стылі ракако, у 1895 г. прыстасавана пад праваслаўную царкву, якая дзейнічае і ў наш час. Далей па дарозе ў Стайках захавалася сядзіба, якая належала некалі адной з ліній ро­ду А. С. Пушкіна, ро­ду Лашкевічаў. Дом пабудаваны з элементамі эклек­ты­кі і выклікае асацыяцыі з зам­кам. Ёсць сёння ў Беларусі і тое, што робіць нас бліжэй да вострава Мальта — адзіны на тэрыторыі нашай краіны храм рыцараў Мальтыйскага ордэну. Касцёл Іаана Хрысціцеля ў Сталовічах быў пабудаваны у тым ліку на ахвяраванні камандора познаньскага С. Дамброўскага, сам жа ордэн з'явіўся тут дзякуючы сы­ну Радзівіла Сіроткі — Жыгімонту Каралю, які атрымаў у Італіі тытул камандора мальтыйскага ордэна. На працягу стагоддзяў Нясвіж з'яўляўся сталіцай ардынацыі Князёў Ра­дзі­ві­лаў. У горадзе і сёння можна пабачыць хаты рамеснікаў, гандлёвыя ра­ды; старэйшую ў краіне Ратушу 1596 го­да. Палацава-паркавы ком­плекс XVI-XVIII стст., пабудаваны М. Радзівілам "Сі­роткам", верагодна, па праекце італьянскага архітэктара Дж. М. Бер­нардоні. Замак-палац, акружаны высокімі землянымі валамі і шырокімі ровамі ды сажалкамі, уяўляе сабой сістэму аб'яднаных у адзіны ан­самбль будынкаў, якія ўтвараюць вытанчаны парадны двор. Новы Свержань — прыгарад Стоўбцаў, дзе сёння знаходзяцца 2 пом­ні­кі сакральнай архітэктуры канца XVI ст. Помнік архітэктуры рэ­не­сансу, невялікі, кампактны, нібы­та выкананы з маналіту Петрапаўлаўскі касцёл з'яўляецца адной з найбольш арыгінальных і самабытных готыка-рэнесансных свя­ты­няў Беларусі. Касцёл (1588 г.) быў па­бу­да­ва­ны дзякуючы М. К. Радзівілу Сіротку, як і праваслаўная Успен­ская царква (1590 г.) там жа ў Новым Свержні, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры барока. Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — даследчык радзівілаўскіх фа­тагра­фій і выкладчык курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы (таксама нас чакае перапынак на каву ды гарбату). Вяртанне ў Мінск ~21.00.

Дополнительная информация

Включено в
стоимость тура
  • аўтобус турк­лас­са
  • экскурсійнае абслугоўванне:
  • кава, гарбата, печыва
Примечание
Зніжка для дзіцяці да 17 гадоў - 10 рублёў. Фота: Сяргей Плыткевіч.

Где купить?

Виаполь


Оставить заявку Оператор свяжется с вами в рабочее время.
Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
тел.
  • Пн. - Пт. 09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс. Выходной