Автобусный тур Городище Минский р-н - Музей народной архитектуры и быта, выезд из Минскa
Поездка № 92029
Выезд:
Минск
Даты:
вс, 10.07.2022 - вс, 10.07.2022
Длительность:
1 день
Ночные переезды:
0
Транспорт:
Автобус
Цена:
75 BYN
Туруслуга:
0 BYN

Ля Старой Менкі - да Лабадзенкі

Маршрут: Городище Минский р-н - Музей народной архитектуры и быта

Программа тура

День 1

Пачатак экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі). Наваколлі бе­ла­рус­кай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой толькі другі годзік. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства! Едзем да Гле­ба Лабадзенкі — журналіста, паэта, блогера, даследчыка радзівілаўскіх фатаграфій і аўтара цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз ён сам — яго гісторыя, яго вытокі — будуць галоўнай "зоркай" марш­ру­ту. Едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні Гарадзішча. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў… У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "Стары Менск". Пасля смачнага абеда яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500). Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — журналіст, паэт, блогер і заснавальнік са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Напрыканцы едзем у Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, на­род­ную шко­лу... А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі! Вяртанне ў Мінск ~17.30.

Включено в стоимость тура

  • Праезд аўтобусам турк­лас­са
  • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
  • Экскурсія па валах Гарадзішча
  • Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
  • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
  • Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
  • Майстар-клас па старадаўніх танцах
  • Абед на сядзібе

Примечание

Зніжка для дзіцяці да 16 гадоў - 10 рублёў. Фота: Сяргей Плыткевіч.

Маршрут на карте

Организатор тура

Виаполь Виаполь

Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
  • Пн. - Пт.09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс.Выходной

Понравился тур – оставьте заявку!

Туроператор свяжется с вами, ответит на ваши вопросы и уточнит все детали.

Похожие туры

Вас могут заинтересовать