Автобусный тур Минск - Вязынка - Яхимовщина Молодечненский р-н - Музей Окопы, выезд из Минскa
Поездка № 92025
Выезд:
Минск
Даты:
вс, 26.06.2022 - вс, 26.06.2022
Длительность:
1 день
Ночные переезды:
0
Транспорт:
Автобус
Цена:
65 BYN
Туруслуга:
0 BYN

Бенефіс Знаўцы з Аленай Ляшковіч: “Паэтычная старонка” (Янка Купала)

Маршрут: Минск - Вязынка - Яхимовщина Молодечненский р-н - Музей Окопы

Программа тура

День 1

Пачатак экскурсіі: 9.00, Мінск, вул. Я. Купалы 4 - каля музея Я.Купалы. На экскурсію, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пес­ня­ра Янкі Ку­па­лы едзем разам з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага му­зея Янкі Ку­па­лы Аленай Ляшковіч. Пачнецца экскурсія з наведвання музея Янкі Купалы ў Мінску. На гэтым месцы да вайны быў дом, у якім жыў паэт. Музей быў створаны адразу пасля вайны — першым яго дырэктарам бы­ла жонка пісьменніка Уладзісла­ва Луцэвіч. У экспазіцыі му­зея сабрана столькі дакументаў, асабістых рэчаў і кніг, што па іх можна прасачыць ўсе эта­пы жыцця Янкі Ку­па­лы. Не будзе памылкай сказаць, што му­зей Янкі Ку­па­лы — адзін з са­мых сучасных му­зеяў нашай краіны: менавіта тут упершыню ў экспазіцыі беларускага му­зея з'явіліся новыя тыпы муль­ты­ме­дый­ных сістэм, напрыклад, праекцыйная му­зей­ная экспазіцыя з дэ­ман­стра­цы­яй відэакліпаў у фармаце 3D. Далей едзем да месца нараджэння паэта — у Вязынку. Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч па­чаў пісаць вершы. Рэчка, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы з'яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту… У сенцах і пакоі, дзе жыла сям'я Луцэвічаў узноўлены тагачасны інтэр'ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Кожны экспазіцыйны ком­плекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Ку­па­лы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. Пасля экскурсіі запрашаем на "Вячоркі" — даўні звычай, які так любіў Ян­ка Ку­па­ла. Вы зможаце развучыць народныя песні і тан­цы пачатку 20 стагоддзя, паўдзельнічаць у на­род­ных гульнях, пачаставацца тра­вя­ной гарбатай… У Яхімоўшчыне адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з'явіліся выдатныя вершы, што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Ку­па­лы "Жалейка". Сярод якіх "А хто там ідзе?", "Не дайце згінуць песняру", "Воля", "З песень нядолі"… Старажытныя будынкі гэтай вёскі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу. У до­ме, дзе раней азін з пакояў займаў паэт, створаны му­зей. Гэта адзінае "гняздо" пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі. Акопы — месца, дзе Ян­ка Ку­па­ла нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург. Тут з'явіліся паэмы "Бандароўна", "Яна і я", "Магіла льва", знакамітая п'еса "Паўлінка" і інш. На падыходзе да му­зея наведвальнікаў сустракае помнік "Малады Ку­па­ла" Экспазіцыя му­зея знаёміць наведвальнікаў з лагойскім перыядам творчасці Янкі Ку­па­лы і раскрывае значэнне Купалавых шэдэўраў для будучых па­ка­лен­няў. Помнік "Малады Ку­па­ла". Вяртанне ў Мінск ~17.30.

Включено в стоимость тура

  • Аўтобус турк­лас­са
  • Экскурсійнае абслугоўванне
  • Наведванне му­зеяў у Мінску, Вязынцы, Яхімоўшчыне, Акопах

Примечание

Зніжка для дзіцяці да 16 гадоў - 10 рублёў. Фота: музей Янкі Купалы.

Маршрут на карте

Организатор тура

Виаполь Виаполь

Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
  • Пн. - Пт.09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс.Выходной

Понравился тур – оставьте заявку!

Туроператор свяжется с вами, ответит на ваши вопросы и уточнит все детали.

Похожие туры

Вас могут заинтересовать