Автобусный тур Минск - Логойск - Бабцы - Лепель - Ушачи - Бычки Ушачский р-н, выезд из Минскa
Поездка № 86231
Выезд:
Минск
Даты:
вс, 16.05.2021 - вс, 16.05.2021
Длительность:
1 день
Ночные переезды:
0
Транспорт:
Автобус
Цена:
75 BYN
Туруслуга:
0 BYN

Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава"

Маршрут: Минск - Логойск - Бабцы - Лепель - Ушачи - Бычки Ушачский р-н

Программа тура

День 1

Пачатак экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі). Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы ("Мова Нанова"), аўтарам цудоўнай кнігі моўных ма­люн­каў "Дзіцячая заМова". Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На Ўсходніх могілках Менска, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава — Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушач­чыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды не­ка­то­рых іншых выбітных суайчыннікаў. Прыпынімся ў Лагойску, каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага пар­ка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага ро­ду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага му­зея (на базе якога потым быў створаны Віленскі му­зей старажытнасцей). Вёска Бабцы, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю ка­мен­ны­мі кры­жа­мі (ад 30 см і да 2 мет­раў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадуліна на радкі: "У лесе, у зялёнай імжы Затоеныя вякамі Каменныя стынуць крыжы З адсечанымі рукамі…" Семнаццацітысячны Лепель з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з дру­гой паловы XVI ст. Стары Ле­пель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым са­мым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў дру­гой палове XIX ст. і з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна — помнік беларускаму Цмоку! Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне. Вушачы атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае пра­ва і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі — Рыгора Барадуліна. Наведаем шко­лу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак… Пабачым надмагільны помнік Народнаму паэту Беларусі — валун з высечаным на ім крыжам, які быў пастаўлены восенню 2015 го­да. Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік. Тут Вас чакае прагляд архіўнага відэа з аповедамі сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны. Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы (таксама нас чакае перапынак на каву ды гарбату). Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :) Вяртанне ў Мінск ~22.30.

Включено в стоимость тура

  • аўтобус турк­лас­са
  • экскурсійнае абслугоўванне
  • кава, гарбата, печыва

Примечание

Зніжка для дзіцяці да 17 гадоў - 10 рублёў. Фота: Сяргей Плыткевіч.

Маршрут на карте

Организатор тура

Виаполь Виаполь

Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
  • Пн. - Пт.09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс.Выходной

Понравился тур – оставьте заявку!

Туроператор свяжется с вами, ответит на ваши вопросы и уточнит все детали.

Похожие туры

Вас могут заинтересовать