Автобусный тур Сула, выезд из Минскa
Поездка № 117170
Выезд:
Минск
Даты:
вс, 17.03.2024 - вс, 17.03.2024
Длительность:
1 день
Ночные переезды:
0
Транспорт:
Автобус
Цена:
129 BYN
Туруслуга:
0 BYN

Масленічныя забавы ў Суле

Маршрут: Сула

Программа тура

День 1

09.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі). Сядзібна-паркавы ком­плекс "Парк гісторыі Су­ла", створаны на месцы сядзібы шляхецкага ро­ду Ленскіх, з першых крокаў пакарае архітэктурнымі формамі старажытных пабудоў. Інтэрактыўны фармат экскурсіі дазволіць Вам ператварыцца з пасіўнага слухача ў актыўнага ўдзельніка. А затым пачынаецца вандраванне скрозь стагоддзі: мегалітычная куль­ту­ра, стаянка старажытнага чалавека, драўляныя ідалы старажытных багоў, селішча вікінгаў, сярэднявечныя замкі — уся гісторыя гэтых месцаў на пляцоўках Парку гісторыі! З першых крокаў па сульской зямлі Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет масленічных традыцый, якое пачнецца з урачыстай святочнай сустрэчы гасцей з музыкамі і вясёлымі скамарохамі. Тут прыхільнікаў прыгод чакае квэставая экскурсія "Масленічныя за­ба­вы ў Су­ле", падчас якой Вы пройдзеце выпрабаванне і станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды Зімы і Вясны. Кожны пункт квэста — гэта паглыбленьне ў абрады і старадаўнія традыцыі. Вас чакаюць займальныя гульні і заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з надыходам Вясны. Што будзе: • урачыстая святочная сустрэча гасцей • сустрэча на чароўным Млыне • наведванне Замка • займальны майстар-клас у кузні • майстар-клас у ганчарнай майстэрні • гульня-квэст у музеі адукацыі • мноства забаў на свежым паветры • знаёмства з масленічнымі традыцыямі ў беларускім мястэчку — хата хле­ба і сыра, ткацтва Завяршэннем прыгод стане цікавы масленічны спектакль у сульской батлейцы. А потым — дэгустацыя брэндавага спіртнога напою "Старка Запольская"! Абавязкова Вас пакатаюць на брычцы альбо санках. І не забудзьцеся набыць сувеніры на памяць у майстэрнях рамесленікаў і сувенірнай лаўцы ком­плек­са. Наведванне гэтай сядзібы стане пагружэннем у чароўны свет, дзе сціраюцца межы паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з мінулым. Няспешная плынь рэчкі Су­ла, якая прабягае скрозь парк, упадае ў паўнаводнае возера, мноства каларытных пабудоў на шырокай тэрыторыі дазволіць Вам зрабіць выдатныя фатаграфіі на памяць аб гэтым падарожжы ў міну­лае, адкрытае ў сённяшні дзень. На завяршэнне — абед у маляўнічым рэстаране. Вяртанне ў Мінск ~16.00.

Включено в стоимость тура

  • Аўтобус турк­лас­са
  • Экскурсійнае абслугоўванне
  • Анімацыйная экскурсія-квэст
  • Катанне на брычцы
  • Дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя (для дарослых)
  • Гульні, скокі і бадзёры настрой! :)

Примечание

Зніжка для дзіцяці да 16 гадоў - 10 рублёў. Фота: Сяргей Плыткевіч.

Маршрут на карте

Организатор тура

Виаполь

Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
  • Пн. - Пт.09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс.Выходной

Понравился тур – оставьте заявку!

Туроператор свяжется с вами, ответит на ваши вопросы и уточнит все детали.

Похожие туры

Вас могут заинтересовать