Автобусный тур Рубежевичи - Столбцы - Николаевщина - Новый Свержень, выезд из Минскa
Поездка № 192264
Выезд:
Минск
Даты:
вс, 08.02.2026 - вс, 08.02.2026
Длительность:
1 день
Ночные переезды:
0
Транспорт:
Автобус
Цена:
145 BYN
Туруслуга:
0 BYN

Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка

Маршрут: Рубежевичи - Столбцы - Николаевщина - Новый Свержень

Программа тура

День 1

Пачатак экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі). Былое мястэчка Рубяжэвічы захоўвае свой непаўторны каларыт гандлёва-рамеснага паселішча з яго абавязковымі атрыбутамі: Рынкавым пляцам, храмам, старадаўняй забудовай… Рубяжэвічы вядомыя з ХIII ст. Назва паселішча паходзіць ад сло­ва "ру­беж" — мястэчка неаднаразова апынялася ў мяжы то адной, то іншай дзяржавы. У сярэднія стагоддзі тут праходзіла ўсходняя мяжа Літвы. а да 1939 го­да за Рубяжэвічамі цягнулася мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Тут захаваліся старажытныя Габрэйскія Могілкі, адноўленыя ўсім мірам. Складзены з абчасаных квадраў вапняка і ганарліва пастаўлены на пагорку 2-вежавы касцёл Св. Юзафа адразу ж завалодвае ўвагай наведвальнікаў. А на плошчы перад ім — арыгінальная кампазіцыя з вялізных камянёў з высечанымі назвамі вёсак, т.зв. парк Камянёў. У гэтым пар­ку 46 камянёў — гэта 46 навакольных вёсак, жыхары якіх адносяцца да парафіі касцёла Святога Юзафа. Вось так стараннямі мясцовых жыхароў захоўваецца гісторыка-культурная памяць на­ро­да. У храме нас чакае Арганны канцэрт— яркае падарожжа ў міну­лае, адкрытае ў сённяшні дзень Горад Стоўбцы размешчаны на беразе верхняга цячэння ракі Нёман. Горад вядомы з XVI стагоддзя як прыватнаўласніцкае паселішча, з канца XVIII ст. — як пачатковы пункт суднаходства і адна з галоўных прыстаняў на Нёмане, як рамесны і гандлёвы цэнтр краю. Тут былі царква, касцёл, ра­ту­ша, дзейнічала шко­ла, манастыр са шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань. У 1729 годзе мястэчку бы­ло нададзена Магдэбургскае пра­ва. У городзе захаваліся некаторыя каменныя пабудовы — чыгуначны вакзал (пачатак 20 ст.), шараговую местачковую забудову. Манументальным архітэктурным збудаваннем з'яўляецца Анненская царква (1825 г.) — кампактная пабудова на ўзгорку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гайдука. Яе бязвежавы аб'ём добра бачны са шматлікіх вуліц цэнтральнай часткі горада. Гэты помнік — прыклад аднанефнага хра­ма з фасадамі, вырашанымі ў традыцыйных прыёмах храмавай архітэктуры. Абед. Адзіны драўляны кінатэатр у Беларусі — тут! Пабудаваны ў 1960-х гадах с унікальнай архітэктурай, кінатэатр быў перабудаваны да Дажынак 2022 го­да. І сення сіне-жоўты кінатэатр "Бе­ла­русь" на 47 месц — візітная картка Стаўбцоў. Яго запамінальная архітэктура не старэе. Былы засьценак (хутар) Акінчыцы быў уключаны ў 1977 годзе ў склад горада Стоўбцы. Тут у сям'і лесніка Міхала Міцкевіча ў 1882 годзе нарадзіўся трэці сын Кастусь — народны паэт ЯКУБ КОЛАС (Канстанцін Міцкевіч). У мемарыяльным музеі рэканструявана атмасфера жыцця сям'і Міцкевічаў, якія прабылі тут зусім нядоўга, а потым пераязджалі з месца на месца. Утульная сядзіба з шырокім дваром, невялікая драўляная хата, мэбля і начынне стогадовай даўніны — тут выдатна перададзена атмасфера вёскі канца 19-га стагоддзя, дзе браў натхненне гэты сапраўды народны паэт. Маляўнічыя пейзажы гэтых мясцін убачым і ў Смольні, бы­лой сядзібе сям'і Міцкевічаў, якія жылі тут з 1910 го­да. На тэрыторыі сядзібы знаходзяцца дом, гаспадарчыя пабудовы, калодзеж, ліпы, пасаджаныя Коласам. Тут Якуб Ко­лас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак: літаратурнай і мемарыяльнай. Літаратурную частку прэзентуюць аўтабіяграфічныя матэрыялы, асабістыя рэчы паэта, архіўныя дакументы. Мемарыяльная частка — сама сядзіба Міцкевічаў. Убачым прадметы побыту сям'і Міцкевічаў. Даведнікам па сядзібе і — шырэй — па жыцці пес­ня­ра могуць паслужыць яго лепшыя вершаваныя творы — паэмы "Но­вая зямля" і "Сымон-музыка", напісаныя Коласам у па­ру яго творчай сталасці. Тут мы зразумеем, чаму: "Мой родны кут, як ты мне мілы. Забыць цябе не маю сілы..." Мікалаеўшчына. Першыя пісьмовыя звесткі пра Мікалаеўшчыну адносяцца да сярэдзіны XVI ст. Уладальнікамі Мікалаеўшчыны доўгі час былі маг­на­ты Радзівілы. Спачатку гэта бы­ла невялікая вёска з прыстанню на Нёмане, на рубяжы XVI-XVII стст. Мікалаеўшчына ўжо ажыўленае мястэчка. Сення найбольш Мікалаўшчына вядомая як цэнтр Ко­ла­саўскага заказніка; у гэтых маляўнічых мясцінах прайшлі дзяцінства і юнацтва Яку­ба Ко­ла­са, тут ён вучыўся ў мясцовым народным вучылішчы, тут жа напісаў свой першы верш. Убачым помнік паэту... Напрыканцы едзем у Новы Свержань. Некалі гэта бы­ло багатае мястэчка — усё ж прыстань на Нёмане. Адсюль сплаўлялі лес, адсюль сыходзілі баржы, гружаныя збожжам і іншымі сельскагаспадарчымі таварамі. У гістарычным цэнтры мястэчка на былым гандлёвым пляцы ўзвышаецца готыка-рэнесансны Петра-Паўлаўскі касцёл 1588 го­да пабудовы. Раней яго вежа бы­ла вышэйшай, але ўраган у 1818 годзе знёс верхнія ярусы. Побач з касцёлам стаіць яго амаль равесніца — Успенская царква (1590 г.). Перайшоўшы ва ўніяцтва і абзавядучыся базыльянскім кляштарам, яна затым зноў вярнулася ў праваслаўе. Строгае аблічча гэтых аднавежавых пабудоў, з'яўленне якіх звязана з імем нясвіжскага рэфарматара кня­зя Мікалая Радзівіла Сіроткі, адразу і на­доўга ўразаецца ў памяць. Падумаць толькі — у адной весцы два хра­мы XVI стагоддзя! А яшчэ тут можна ўбачыць велічныя руіны сінагогі, закінуты вадзяны млын. Вось та­кое падарожжа па мястэчках і весках Беларусі мы прыгатавалі для Вас, спадарства! Вяртанне ў Мінск каля 19.00.

Включено в стоимость тура

  • Праезд аўтобусам туркласу
  • Экскурсія па маршруце
  • Агляд Рубяжэвіч
  • Наведванне касцёла Св. Юзафа
  • Арганны канцэрт у касцеле
  • Экскурсія по Стаўбцах
  • Агляд Анненскай царквы
  • Наведванне му­зея Яку­ба Ко­ла­са ў Акінчыцах
  • Экскурсія у мемарыяльны му­зей у Смольне
  • Экскурсія ў Новы Свержань з 2-мя храмамі XVI стагоддзя
  • Агляд Петра-Паўлаўскаго касцела, 1588 г
  • Агляд Успенскай царквы, 1590 г
  • Абед

Оплачивается отдельно

  • Нет

Примечание

Дзецям да 16 гадоў скідка - 10 рублёў.

Маршрут на карте

Организатор тура

ТурТрансРу

Оставить заявку
Оператор свяжется с вами в рабочее время.
Минск, пл. Свободы, 11, офис 15
  • Пн. - Пт.10:00 - 19:00
  • Сб.10:00 - 14:00
  • Вс.Выходной

Виаполь

Оставить заявку
Оператор свяжется с вами в рабочее время.
Минск, ул. Интернациональная 14, офис 4
  • Пн. - Пт.09:00 - 18:00
  • Сб. - Вс.Выходной

Похожие туры

Вас могут заинтересовать