У XVI стагоддзі Дукорская сядзіба ўваходзіла ў склад уладанняў князёў Сапегаў, затым належала роду Завішы, Агінскім. На кіраванне Францішка Ашторпа і яго сына Леона (1786-1851г.г.) прыйшоўся росквіт сядзібы, а потым — запусценне і заняпад. Сёння новыя ўладальнікі сядзібы ўдыхнулі ў сядзібу новае жыццё. Тут пабудаваны сучасны этнакультурны комплекс "Дукорскі маёнтак", які прадстаўляе сабой шырокую тэрыторыю, дзе кожны знойдзе занятак па душы. Стваральнікі комплексу кажуць, што галоўны прынцып усіх праграм — "ажывіць" сухія гістарычныя звесткі на вачах у гледача, прымусіць старыя касцюмы, танцы, шляхецкае ўзбраенне, і навыкі мінулых эпох паўстаць не словамі з вуснаў экскурсавода, а жывым дзеяннем у выкананні арт-групы і майстроў комплексу.
На тэрыторыі паркавага комплексу ёсць адзіны ў Беларусі Дом-перевертыш — дом, які стаіць на галаве. О, там варта пабываць і выпрабаваць на крэпасць свой вестыбюлярны апарат! Ёсць таксама вінакурня — дукорскі бровар з дэгустацыяй традыцыйнага алкаголю, шматлікія майстэрні. А яшчэ тут ёсць музей, які ўвабраў у сябе экспазіцыі, якія адсылаюць да старажытнай гісторыі мястэчка і ўладальнікаў сядзібы мінулых гадоў.
З 1 па 17 сакавіка музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" шчыра запрашае на анімацыйную экскурсію "Вясёлая масленіца". Масленіца — свята, калі зіма адступае, а вясна павінна ўступіць ва ўладаранне. Дзеля надыходу вясны нашыя продкі рыхтавалі пудзіла, каталіся на санях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднога ў госці, пелі песні, танчылі, палілі пудзіла. Адчуць атмасферу свята і захаваць сапраўдныя традыцыі дапамогуць беларускія фальклорныя героі.
Вас чакае:
• Сустрэча: батлейка з жывой музыкай і спевамі ад дукорскіх скамарохаў;
• Падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
• Майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны;
• Танцы, гульні, ў суправажэнні жывой музыкі;
• Спальванне лялькі
• Рухомыя забавы на свежым паветры;
• Катанне ў санях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу — на брычцы);
• Наведванне рамесных майстэрняў — майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
• Масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дэгустацыя мясцовага напою).
Пасля асноўнай Масленічнай праграмы наведванне:
• Перакулены дом;
• Сярэднявечнае гарадзішча;
• Брама і стайня;
• Заасад і 400-гадовы дуб;
• Выстава рэтра-аўтамабіляў.
Напрыканцы экскурсіі — смачны абед.
Включено в стоимость тура
Праезд аўтобусам туркласа
Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
Уваходныя квіткі ў "Дукорскі маёнтак"
Гульні, скокі і бадзёры настрой:)
Блінцы з гарбатай
Абед
Оплачивается отдельно
Нет
Примечание
Зніжка для дзіцяці да 16 гадоў - 10 рублёў.
Фота: Сяргей Плыткевіч.